У цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі правялі праверку і маніторынгі ў гандлёвых крамах і на рынках.

Спецыялісты глядзелі, ці была інфармацыя для спажыўца на прадуктах. А таксама на тое, ці наносяць яны шкоду здароўю чалавека.

Калі правяралі аднаго з вытворцаў піцы, заўважылі, што яе пастаўляюць спажыўцу без маркіроўкі.

Адсутнічае этыкетка, на якой павінны быць пазначаныя назва і месцазнаходжанне вытворцы, найменне кулінарнай прадукцыі, дата і гадзіна вырабу, яе маса, тэрмін прыдатнасці і іншае.

На піцу не афармлялі дакументы, якія б сведчылі пра якасць і бяспеку прадукцыі.

У іншых гандлёвых месцах часцей за ўсё не выконваюць стандарты па захаванні ежы. У некаторых крамах адсутнічаюць прыборы для кантролю тэмпературы і вільготнасці паветра. У халадзільніках няправільны тэмпературны рэжым. З-за гэтага мяса, рыба, кілбаса хутка псуюцца.

Таму, паважаныя спажыўцы, звяртайце вашу ўвагу на інфармацыю на прадукцыі – гэта важна для вашага здароўя.
Людміла ШЧАЮК, вядучы дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічнымі рэгламентамі і стандартамі РУП “Маладзечанскі ЦСМС”.

Фота wallseemly.com.