На фоне апошняга паражэння “Маладзечна” з лікам 1-5 гэтая перамога асабліва натхняе.
У Італіі на Кубку рэгіёнаў УЕФА каманда, у якой удзельнічаюць маладзечанцы, перамагла расійскіх футбалістаў. Гульня прайшла ўчора, 24 чэрвеня, у Венета (Італія).
Гол забіў Антон Савасцёнак на 89 хвіліне з паса Аляксандра Халадзінскага.
Апошняя гульня групавога этапу адбудзецца 27 чэрвеня супраць каманды з Балгарыі “Паўднёва-ўсходні рэгіён”. Паядынак пачнецца ў 18.30 па беларускім часе.
Чытайце яшчэ на гэту тэму: “Іслач” згуляе ў Кубку Рэгіёнаў УЕФА ў Італіі
Аддзел інфармацыі.