23 чэрвеня дарожна-транспартае здарэнне адбылося на лясной дарозе каля  вёскі Зацемень.

Каля 21 гадзіны аўтамабіль ВАЗ-2103 рухаўся ў накірунку вёскі Малевічы. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў на левую па ходу руху абочыну і ўрэзаўся ў дрэва.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння чатыры чалавекі шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці, двое з іх – у рэанімацыйнае аддзяленне. Усе яны  – жыхары Вілейскага раёна. Сярод пацярпелых – трое непаўналетніх.

Па гэтым факце райаддзел унутраных спраў праводзіць разбор. Устанаўліваецца, хто ж быў за рулём “Жыгулёў”, паведаміў у аўторак начальнік аддзялення ДАІ Вілейскага РАУС Аляксей Альфер.

Аддзел інфармацыі.

Фота kafanews.com.