Сяргей Баранцэвіч скончыў Маладзечанскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж у 2006 годзе і атрымаў рабочую спецыяльнасць “муляр-пячнік”.

Пасля вучобы ў каледжы Сяргей прадоўжыў навучанне ў Мінску, скончыў індустрыяльна-педагагічны каледж.

Праз некаторы час яго прызвалі ў армію. Служыць давялося ў роце ганаровай варты Беларусі.

Двойчы рота прымала ўдзел у ваенных парадах у Венесуэле, дзе дэманстравала сваё майстэрства.

У 2010 годзе разам з прадстаўнікамі з 13 краін ўдзельнічала ў ваенным парадзе ў Венесуэле. Парад праходзіў 19 красавіка 2010 года ў Каракасе, сталіцы Венесуэлы, з нагоды 200-годдзя Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.

Знаёмства з Венесуэлай

…Пералёт у Венесуэлу заняў 16 гадзін. Як толькі маладыя хлопцы выйшлі з салона самалёта, то ў многіх адразу закружылася галава. Каракас сустрэў нязвыклым гарачым надвор’ем. Было неяк душнавата. Некаторым падалося, што яны нібы ў парніку. Але гэта потым прайшло.

Гасцей з Мінска сустрэлі прадстаўнікі роты ганаровай варты Венесуэлы. Сустрэча была цёплай і шчырай.

Роту ганаровай варты Беларусі размясцілі ў будынку Ваеннай акадэміі ў Каракасе. Унутры гэты будынак нашым хлопцам нечым нагадваў звычайны музей. Вельмі ж многа тут выставілі статуй і скульптур, а таксама шмат разнастайнай зброі. Праўда,  для хлопцаў усё гэта было вельмі цікава.
З вокнаў Ваеннай акадэміі ўдалося разгледзець частку горада. Дамы ў горадзе стаялі шчыльна адзін каля аднаго. Як кажуць, яблыку няма дзе ўпасці. Здзівіла, што ў многіх дамах не было звычайных шыбаў на вокнах і ў дзвярах. Такое ахапіла адчуванне, што людзі жывуць адначасова і ў хаце, і на вуліцы.

Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:»Обычная таблица»;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:»»;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:»Times New Roman»;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

Баранцэвіч Сяргей (злева). Парад на Плошчы Перамогі ў Мінску.

Пазней Сяргей даведаўся, што гэта так званыя “ранча” – дамы беднякоў, іх будуюць з чаго прыйдзецца. У такіх дамах звычайна няма вады, каналізацыі і электрычнасці.

Праўда, калі гасцей павезлі на наступны дзень на экскурсію, то яны ўбачылі многа звычайных трох- і пяціпавярховак, акуратна прыбраных, пафарбаваных. Вуліцы чыстыя, смецце не валяецца.

Венесуэла паказала ўсю сваю прыгажосць. Найбольш уразіла прырода, асабліва Карыбскае мора. “Прыгажосць неапісальная”, – толькі і маглі перадаць хлопцы.

Усюды гавораць на іспанскай мове, англійская тут выкарыстоўваецца значна радзей.

Венесуэла – каталіцкая краіна. Таму многія мясцовыя традыцыі заснаваныя на захоўванні хрысціянскіх норм паводзін. Царква тут – цэнтр палітычнага, культурнага і духоўнага жыцця.

Венесуэльцы вельмі талерантныя да культурных і расавых традыцый іншых народаў. Змешаныя шлюбы – справа звычайная. Галоўны цэнтр усяго мясцовага жыцця – сям’я. У сям’і венесуэльцы праводзяць даволі многа часу.

Падчас экскурсіі Сяргей звярнуў увагу на тое, як шмат невялічкіх кафе і рэстаранчыкаў. Менавіта ў іх абмяркоўваюць палітычныя і іншыя навіны. Любяць венесуэльцы пагаварыць пра спорт. Асабліва папулярныя футбол і баскетбол.

Ваенны парад у Каракасе і ордэн з рук Уга Чавеса

У той дзень стаяла вельмі гарачае і бязветранае надвор’е. Хваляваліся ўсе. Кожны разумеў, што ён – не проста замежны госць, а прадстаўнік краіны. І на яго будуць глядзець тысячы, а, можа, і мільёны венесуэльцаў. Трэба было сабрацца, сканцэнтраваць увагу.

І хлопцы не падвялі! Выступленне роты ганаровай варты Беларусі прайшло на самым высокім узроўні. Усе гледачы паўставалі са сваіх трыбун і на працягу ўсяго выступлення стоячы назіралі за прадстаўнікамі сяброўскай краіны. А пасля раздаўся шквал апладысментаў. Венесуэльцы стоячы апладзіравалі гасцям.

Падняўся са свайго месца прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес і ўвесь час, таксама стоячы, назіраў за выступленнем беларусаў. Гэта была першая сустрэча з легендарным Уга Чавесам.

Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:»Обычная таблица»;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:»»;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:»Times New Roman»;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

Ордэн уручалі 19 красавіка 2010 года.

Беларусы ўразілі і дзясяткамі трактароў і іншай тэхнікі, якая з’явілася на парадзе ўслед за выступленнем роты ганаровай варты.

За ўдзел у ваенным парадзе прадстаўнікоў Беларусі ўзнагародзілі ордэнамі “200-годдзе стварэння Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла”. Гэту высокую ўзнагароду прымаў з рук легендарнага Уга Чавеса і наш выпускнік Сяргей Баранцэвіч.

Уга Чавес быў 47-м Прэзідэнтам Венесуэлы. Гэты пост ён займаў з 1999 па 2013 гады. Чавес служыў у паветрана-дэсантных войсках, і чырвоны берэт дэсантніка пазней стаў неад’емнай часткай яго вобразу. Памёр Уга Чавес ва ўзросце 58 гадоў сёлета 5 сакавіка.

Дома

Сяргей сёння вельмі часта ўспамінае службу ў роце ганаровай варты, падтрымлівае сувязь з былымі таварышамі па службе. Яны сустракаюцца па магчымасці і абавязкова ўспамінаюць Венесуэлу і венесуэльцаў.

Цяпер Сяргей працуе ў адной з будаўнічых кампаній Мінска майстрам будаўніча-мантажных работ,  жыве ў сталіцы. Побач з ім два самыя любімыя чалавекі: жонка Алена і мілая дачушка Злата, якой хутка споўніцца паўгодзіка. Сяргей марыць мець яшчэ і сына. Сваім дзецям, калі яны вырастуць, абавязкова раскажа пра многія цікавыя моманты сваёй службы. І, вядома ж, пакажа ордэн, які яму ўручаў легендарны Уга Чавес.

Даведка “РГ”. Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла – дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы. Венесуэлу адкрыў Калумб  у 1498 годзе. Каланізацыя краіны іспанцамі пачалася ў 16 стагоддзі. З  пачатку 18 стагоддзя ў краіне стала нарастаць вызваленчая барацьба. Насельніцтва – каля 22 мільёнаў чалавек. Венесуэла амываецца водамі Карыбскага мора і Атлантычнага акіяна. Афіцыйная мова – іспанская. Рэлігія – каталіцызм. Сталіца – горад Каракас. Незалежнасць ад Іспаніі краіна атрымала 5 ліпеня 1821 года. Дзень 5 ліпеня святкуецца як нацыянальнае свята.

Наталля СЯНЬКО,
выкладчыца Маладзечанскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Фота забяспечана Наталляй СЯНЬКО.