Кіроўца “Рэно” з Беларусі выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з фурай, якая везла металаканструкцыі.

Аварыя здарылася ў панядзелак, 24 чэрвеня, а 14 гадзіне на 182-м кіламетры дарогі Санкт-Пецярбург – Невель у Плюскім раёне ў Расіі.

З-за ўдару мікрааўтобус загарэўся, паведамляе прэс-служба Упраўлення Міністэрства унутраных спраў Расіі па Плюскім раёне. Двое маладзечанцаў, якія былі ў ім, загінулі.

ДАІ Пскоўскай вобласці ўдакладняе:

28-гадовы жыхар Пскова рушыў ад свайго горада ў бок Санкт-Пецярбурга на “Вольва FM12” (самасвал). Невядома, чаму на яго паласу выехала “Рэно Маскот” (таксама падыходзіць для грузаперавозак, але памерам з мікрааўтобус).

Пасля лабавога сутыкнення “Рэно” вынесла ў кювет, яна загарэлася. “Вольва” перакулілася на сустрэчнай паласе.

Кіроўца і пасажыр “Рэно” загінулі на месцы, машына згарэла цалкам. Сёння іх хаваюць на радзіме.

Кіроўца “Вольвы” быў цвярозы, яго не спатрэбілася шпіталізваць.