Пачаўся чэмпіянат раёна па футболе. Пакуль заяўкі на ўдзел падалі шэсць каманд, да канца тыдня магчыма дабавіцца і сёмая.

Чэмпіянат пройдзе ў два кругі: каманды згуляюць адна з адной дома і ў гасцях. Потым, магчыма, пройдуць гульні на выбыванне.

Першы матч чэмпіянату прайшоў 22 чэрвеня. СВК “Чурлёны” дома саступілі “Фламетру” 3:4.