На кожным радзе рэчавага рынку працуе толькі некалькі гандлёвых палатак.
– А заўтра мы ўвогуле не выйдзем на працу, – кажа жанчына, якая гандлюе сарафанамі.
Пакупнікоў тут амаль няма, толькі адзінкі. Асноўны гандаль ідзе на выхадных.
Сёння пачынаюцца праверкі тавару, і прадаўцы баяцца прадаваць несертыфікаваны тавар.
Яшчэ прадаўцы тлумачаць гэта тым, што ў рабочыя дні людзі больш ідуць на рынак райспажыўтаварыства: там прадаюць прадукты.
– Вось чалавек пайшоў на рынак за прадуктамі, а заадно і адзенне паглядзець, – кажа прадавец рэчавага рынку.
У той час на рынку райспажыўтаварыства працуюць усе. І людзей шмат ходзіць. Некаторыя прадаюць тавар танней, бо баяцца, што ўвогуле не змогуць больш працаваць.
Рынак райспажыўтаварыства
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ.