Традыцыйныя святкаванні, прысвечаныя Дню Незалежнасці, пройдуць у горадзе ў сераду, 3 ліпеня.

Святочны дзень распачнецца шэсцем да мемарыяльнага комплексу ў  гарадскім парку.

Яно пачнецца ў 10.30 на Цэнтральнай плошчы. Ля мемарыяльнага комплексу пройдзе мітынг “Беларусь у маім сэрцы”.

Апоўдні святочная праграма стартуе ў амфітэатры: выканаўцы і творчыя калектывы выйдуць на сцэну з канцэртам “Спяваем табе, Беларусь!”.

Ад 13-й да 15-й гадзіны ў гарадскім парку будзе працаваць гульнявая пляцоўка для дзяцей.

Святкаванні прадоўжацца ўвечары: у 21.30 у амфітэатры зноў пачнецца канцэрт “Квітней, мая Радзіма-Беларусь”.

А 23 гадзіне пройдзе акцыя “Спяваем гімн разам”. Усе ахвотныя змогуць далучыцца да яе ў амфітэатры.

Адразу пасля акцыі маладзечанцаў чакае святочны феерверк.

Аддзел інфармацыі.

Фота paliha14.ru.