Пажар адбыўся ўчора, 30 ліпеня, каля 16.30 у вёсцы Ерхі на Вілейшчыне.

Згарэлі дах павеці і ўсё сена, што было ўнутры. Таксама там сядзелі куры, але яны ўцяклі самі.

У МНС пазваніла гаспадыня павеці, якая жыве побач у доме разам з шасцю дзецьмі. У гэты час у доме было шмат гасцей.

Прычына пажару дакладна пакуль невядомая. Магчыма, ён адбыўся з-за курэння альбо гульняў дзяцей з агнём.

Пра здарэнне расказаў інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду Андрэй Балаж.

Настасся РОЎДА.

Фота primamedia.ru