У Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім раёнах скасаваныя 12 сельскіх саветаў. Свірскі пассавет стаў сельсаветам. Сёння першы дзень, калі раёны Мінскай вобласці працуюць ў новых умовах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання.

У Вілейскім раёне скасаваныя Альковіцкі і Сцешыцкі сельсаветы.

У Валожынскім раёне скасаваныя Багданаўскі, Залескі, Пральнінскі, Сакаўшчынскі, Узбалацкі і Яршэвіцкі сельсаветы.

У Маладзечанскім раёне скасаваныя Граніцкі і Хоўхлаўскі сельскія саветы.

У Мядзельскім раёне скасаваныя Сырмежскі і Старагабскі сельсаветы.

– Трэба разумець, – пракаментавала змяненні загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела Маладзечанскага райвыканкама Таццяна Шафаловіч, – што Саветы не ліквідаваныя. Дэпутацкі корпус застаўся ранейшым і працуе. Проста ў межах іншых сельсаветаў.

У Гродзенскай вобласці аналагічныя пераўтварэнні адбыліся, як нам паведаміў галоўны спецыяліст Гродзенскага абласнога Савета Міхаіл Сяўко, пакуль толькі ў Мастоўскім і Астравецкім раёнах. Рашэнне па Астравецкім раёне Гродзенскі абласны Савет прыняў у лютым гэтага года.

У Астравецкім раёне раней былі скасаваныя Трокенецкі, Спондаўскі і Падольскі сельсаветы. Аптымізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў пакуль не праводзілася.

Больш падрабязна аб змяненні межаў сельсаветаў, райцэнтраў чытайце тут:

2.07.2013.Мядзельскі раён. Пасялковага савета ў Свіры больш няма. Скасаваныя 2 сельсаветы

2.07.2013.Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней

2.07.2013.Валожынскі раён. Скасаваныя 6 сельсаветаў

2.07.2013.Вілейскі раён. На 2 сельсаветы меней. Горад вырас за лік Порсы

Аддзел інфармацыі.