Ад сёння ў райвыканкамах змененая структура і штатная колькасць работнікаў. Змены праведзеныя ў адпаведнасці з Указам, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам у красавіку. Хто персанальна ўзначаліў новыя, аб’яднаныя падраздзяленні ў нашым рэгіёне?

Згодна з тыпавой структурай райвыканкама утвораны новыя аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, утвораныя замест трох асобных адпаведных аддзелаў. Таксама з’явіліся аддзелы адукацыі, спорту і турызму, якія аб’ядналі два ранейшыя аддзелы адукацыі і спорту і турызму.

Хто узначаліў новыя “аб’яднаныя” аддзелы ў нашым рэгіёне?

Аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі:

Астравец. Сяргей Сяўко. Раней узначальваў аддзел культуры.

Ашмяны. Галіна Балінская. Узначальвала аддзел культуры.

Валожын. Вікенці Адамовіч. Узначальваў аддзел культуры.

Вілейка. Сяргей Паўлоўскі. Узначальваў аддзел культуры.

Маладзечна. Аляксандр Рамановіч. Узначальваў аддзел культуры.

Мядзел. Кандыдатура ўзгадняецца.

Смаргонь. Аляксей Апановіч. Узначальваў аддзел ідэалагічнай работы.

Аддзелы адукацыі, спорту і турызму:

Астравец. Вакансія.

Ашмяны. Святлана Баркоўская. Узначальвала аддзел адукацыі.

Валожын. Галіна Сматрова. Узначальвала аддзел адукацыі.

Вілейка. Кандыдатура ўзгадняецца ў аблвыканкаме.

Маладзечна. Іна Драпеза. Узначальвала аддзел адукацыі.

Мядзел. Таццяна Яфімава. Узначальвала аддзел адукацыі.

Смаргонь. Валеры Бацько. Узначальваў упраўленне адукацыі.

Паводле звестак,

прадастаўленых “РГ” у райвыканкамах.