Ноччу, 1 ліпеня, на хутары Шаблі ў вёсцы Малое Запруддзе здарыўся пажар. Месца вядомае тым, што там адбываюцца гучныя фэсты “Пікнік”.

Пра тое, што гарыць дах дома, выратавальнікам паведамілі суседзі.

– Загарэўся другі паверх, – кажа старшы інжынер Валожынскага дзярпажнагляду Віталь Маршалок. – Мужчына паліў у печы і пакінуў яе без нагляду. З-за гэтага і пачаўся пажар.

Мужчына, які адзін жыве ў доме, не пацярпеў.

Мясцовыя жыхары расказалі “Рэгіянальнай газеце”,  што хутар значна пацярпеў ад гэтага пажару.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота daler.ru