У чацвер, 27 чэрвеня, па сцёкавай канаве ў цэнтры Маладзечна цякла брудна-бірузовая вада. Гэта было мыйнае рэчыва.

Спецыялісты маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя першапачаткова меркавалі, што гэта нейкае прадпрыемства выкінула ці фарбавальнік, ці нешта іншае.

 –  Мы паехалі і ўзялі ваду на праверку, – кажа начальнік маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў. – І выявілі, што гэта было мыйнае рэчыва.

А вось адкуль яно трапіла ў ваду, пакуль не знайшлі.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота Ігара МАРОЗА.