Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Экспрэс-апытанне на Мядзельшчыне.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

Аляксандр Блузман, начальнік транспартнага аддзела:

– Перш-наперш, гэта касцёл. Вялікая святыня – з усяго свету людзі туды прыязджаюць. А яшчэ асацыяцыя з сябрамі. Ёсць яны ў Будславе.

 Валянціна Худая, пенсіянерка:

– Касцёл і цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай. На мінулым тыдні да нас у вёску Засвір правозілі копію гэтага абраза. Вернікі сустракалі яго на перакрыжаванні, працэсіяй неслі абраз у касцёл. Маліліся, прасілі ў Маці Божай, каб было ўсё добра ў сям’і, здароўя…

Сяргей Малашонак, індывідуальны прадпрымальнік:

– Адразу прыгадваю касцёл, фэст. Быў там некалі. Засталіся ўражанні нечага светлага, добрага. Уразіла тое, колькі людзей там збіраецца, і тое, які вялікі шлях праходзяць пілігрымы.

Святлана Кайко, загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі:

– У мяне асацыяцыі з духоўнасцю, гісторыяй, культурай народа. З абразам, які 400 год у Будслаўскай святыні знаходзіцца. Асабліва для мяне гэта – часцінка веры. Кожны раз, калі пабываю на Будслаўскім фэсце, зусім па іншаму гляджу на свет. Хочацца быць дабрэйшай да людзей.

Мікалай Даніленка, вадзіцель:

– Фэст. Кожны год туды езджу. Праўда, не як пілігрым, а па рабоце – прадукты падвожу. Я ж вадзіцелем у райпо раблю.

Юлія Мілько, аператар ЭВМ:

– Перш за ўсё Будслаў атаясамліваецца з касцёлам, і ўрачыстасцямі напачатку ліпеня. Хто з Мінска, хто з Віцебска і іншых гарадоў пешшу сюды ідзе. Гэта свята аб’ядноўвае людзей. І моладзі там шмат збіраецца.

Святлана Блузман, прадавец:

– У мяне асацыяцыі з гандлем. Бо і пазалетась там на выязным гандлі падчас фэсту працавалі, і цяпер збіраемся. І фэст, вядома, прыгадваецца – столькі людзей там збіраецца.

Падрыхтаваў Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота catholic.by