Свята праходзіла на адным з астравоў у парку Перамогі.

Шмат хто з маладзечанцаў літаральна прыйшоў як у кіно. 

Людзі не маглі ні павадзіць карагод, ні ўвогулі прыняць удзел у мерапрыемстве. Ім пашчасціла толькі сачыць за тым, як святкуюць Купалле іншыя, недзе каля 30-і чалавек. Частка іх – гэта ўдзельнікі маладзечанскага эстэтычнага цэнтра.

Пудзіла, якое звычайна паляць ноччу, пачалі паліць а дзявятай гадзіне вечара. Яго настолькі аблілі гаручай вадкасцю, што яно згарэла за пяць хвілін. А карагод вакол яго вадзілі людзі з эстэтычнага цэнтра.

Тэатральная пастаноўка, якая ладзілася на востраве, праходзіла на беларускай мове. Спявалі народныя купальныя песні, прыгадвалі гісторыю свята з абавязковым яго героем – богам сонца Ярылай.

Назіраючы за святкаваннем разам з дзясяткам людзей, давялося чуць рознае. Многія дзеці, якіх на свята прывялі бацькі, не разумелі, што адбываецца. На бацькоў сыпаліся пытанні: “А навошта яны кідаюць вянкі ў ваду?”, “Хто такі гэты мужчына ў жоўтым?”, “Чаму вогнішча не паляць адразу?”.

Не ўсе бацькі маглі даць грунтоўны адказ. Нават калі дзеянні на востраве і тлумачыліся праз словы дзеючых асоб, іх было не чуваць для большасці прысутных. Калонкі стаялі ля амфітэатра, гук з іх далятаў далёка не да ўсіх.

Святкаванне Купалля ў цэнтры горада – добрая ідэя для тых, хто хоча проста прыйсці і паназіраць за дзеяннем. Тыя ж, хто прывык непасрэдна ўдзельнічаць у карагодах, песнях і скачках праз вогнішча, з большай ахвотай паедуць на Ушу.

Свята ў двух месцах адначасова – было б добрым кампрамісам для маладзечанцаў.

Днём маладзечанцы святкавалі Дзень гораду.

Нявесты знемагалі ад спёкі.

А некаторыя маладыя танцавалі ў ратондзе.

Людзі стралялі ў ціры.

А за маладзечанцамі ўвесь дзень сачыла Баба-Яга.

Дзеці танцавалі танец сяброўства і …

малявалі на вялікім ватмане.

Малявалі не толькі дзеці, але і дарослыя.

З-за фантана з’явілася вясёлка.

А праз некалькі гадзін пачаўся абрад Купалле.

У горад выйшлі маленькія купалінкі.

Прыйшлі ў горад русалка, чорт, нават бог Ярыла наведаў Маладзечна.

Падчас свята Купалле двое мужчын прадэманстравалі агнявое шоу.

Вольга ЮРКЕВІЧ, Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ.