Гэта адбылося ўчора, 5 ліпеня.

38-гадовы жыхар вёскі Схоліна ў сваім двары вырашыў спаліць смецце. Абліў яго бензінам і падпаліў запальнічкай.

У выніку ад выбуху пароў ён атрымаў апёкі рук і ног 2-3 ступені (на 30% цела). Сябар пацярпелага прывёз яго ў бальніцу. Мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыю ў цяжкім стане, яго падключылі да апарата штучнага дыхання.

Паводле mchs.gov.by.

Фота moe-lipetsk.ru.