Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта шукае сведкаў і відавочцаў аварыі.

Яна адбылася сёлета 27 мая каля 21.30 на 26 кіламетры дарогі Маладзечна–Смаргонь, паблізу вёскі Заскавічы, што на Маладзечаншчыне.

Кіроўца мікрааўтобуса “Фольксваген-Транспарцёр” (белага колеру, кузаў пасажырскі) збіў раварыста, які ехаў насустрач. Ён атрымаў цяжкія траўмы.

Просім усіх відавочцаў патэлефанаваць па нумарах: 8-029-7082995 альбо 8-0176-771089 з 9.00 да 18.00 у будныя дні следчаму Віктару Вікенцьевічу Зяневічу.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта.

Фота rosmolodost.ru