21 сакавіка на комплексе “Сакаўшчына-Агра” Валожынскага раёна трое работнікаў, дзве жанчыны і мужчына, пілі падчас працы каля вёскі Буні.

А 17 гадзіне жанчына пайшла дадому. Раптам пачула крокі за спіной. Не паспела азірнуцца, як ёй нехта накінуў хустку з яе галавы на вочы, сціснуў шыю і паваліў у снег.

Ад спіртнога ў Алега Ш. з’явілася моцнае сэксуальнае жаданне. Таму ён дагнаў жанчыну і стаў яе гвалціць.

Жанчына моцна спужалася за сваё жыццё, таму выконвала ўсе загады інтымнага характару. Па голасу маладзіца пазнала, што гэта быў Алег.

Усё адбывалася каля дарогі, таму праз некаторы час жанчына пачула шум аўтамабіля. У машыне двое мужчын вярталіся з рыбалкі. Яны ўбачылі каля дарогі мужчыну і жанчыну.

Гвалтаўнік спужаўся і пабег у бок лесу. Маладзіца пачала махаць рукамі, каб яны спыніліся. Падбегла да мужчын і ў істэрыцы паведаміла, што яе згвалцілі.

У той дзень, пасля неабходных працэдур у міліцыі, да мужа яна прыехала каля 23 гадзін.

Алег вярнуўся ў хату сваёй сужыцелькі каля 17.30. Ён быў вельмі ўзбуджаны, але жанчына спісала гэта на выпіўку.

Суд па гэтай справе адбыўся 19 чэрвеня.

Пацярпелая працуе на адным прадпрыемстве з цяперашняй сужыцелькай Алега, менавіта яна і была трэцяй на “застоллі” падчас працы.

Як лічыць пацярпелая, ніякай нагоды для інтымнай сувязі яна Алегу не давала.

На судзе абвінавачаны прызнаў сябе віноўным, але ад тлумачэнняў адмовіўся. Ён пакараны на дзесяць гадоў турэмнага зняволення.

У свае 38 год мужчына атрымаў пятую судзімасць.

У 1995 годзе ваенным судом ён пакараны за тое, што самавольна пакінуў месца службы, калі служыў у арміі.

Андрэй ЖУКОЎСКІ, памочнік пракурора Валожынскага раёна.

Фота radiuscity.ru