Футбольны клуб “Смаргонь” 6 ліпеня на хатнім стадыёне правёў матч 12 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе.
Смаргонцы выйгралі з лікам 3:0 у каманды “Граніт” з Мікашэвічаў. Два галы забіў Сяргей Крот (на 1-й і 62-й хвіліне), адзін – Віталь Шэпетоўскі (на 69-й хвіліне), паведамляе goals.by.
У турнірнай табліцы “Смаргонь” займае восьмае месца з шаснаццаці каманд.
Аддзел інфармацый.
Фота sunhome.ru