Здарэнне адбылося ўчора, 8 ліпеня, у Валожыне на вуліцы Гарэцкага каля 17.00.

Дачка гаспадара “Фольксвагена-Пасата” прыехала на гэтым аўтамабілі дамоў і прыпаркавалася ў двары. Не прайшло і некалькі хвілін, як яна пайшла, машына пачала рыпацца і рухацца на агароджу.

Суседка, якая якраз была ў двары, спужалася, што дзяўчына ўнутры, падхапілася ды пабегла да аўтамабіля. Адтуль знутры ішоў дым і ўжо быў бачны агонь.

За гэты час збегліся суседзі, прыбег і гаспадар аўто. Агульнымі сіламі яны спрабавалі самі затушыць машыну, адцягнулі яе ад двара і чакалі пажарных.

Калі тыя прыехалі, ”Фольксваген” 1996 года гарэў цалкам.

Папярэдняя прычына загарання – непаладкі ў сістэме запальвання аўтамабіля.

Пра здарэнне расказаў старшы інспектар дзяржпажнагляду Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Калітнік.

Настасся РОЎДА.

Фота img-fotki.yandex.ru