У нядзелю, 7 ліпеня, на стадыёне Вілейскай гімназіі №2 адбыўся крэатыўны маладзёжны фестываль “Coca-Cola Street Workout Challenge”.

У ім прынялі ўдзел дзве каманды з Вілейкі і Смаргоні, паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вераніка Гайчук.

У складзе каманд была моладзь розных узростаў. Праходзілі спаборніцтвы ў падцягванні на турніках з падвешанай гірай, адцісканнях на брусах і іншых відах.

Уладальнікі першых месцаў у розных намінацыях запрошаныя на абласны конкурс Workout, які адбудзецца ў Мінску.

Аддзел інфармацыі.

Фота bnp.by