Адбываліся яны на месцы, дзе з 15 па пачатак 18 стагоддзя ўзвышаўся магутны замак.

– Раней раскопкі на замку праводзіліся ў 70-80 гады мінулага стагоддзя,  кіраваў імі Міхась Ткачоў, – патлумачыў кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі. – Аднак інфармацыі пра замак дужа мала ёсць. І самае галоўнае, што няшмат захавалася дакументацыі аб старых раскопках. Міхась Ткачоў раптоўна памёр. У яго публікацыях – зусім невялікія звесткі пра гэты замак, а матэрыялы з найбольшых раскопак, дзе вежу капаў, засталіся неапублікаванымі. І для мажлівых будучых рэстаўрацыйных работ гэтага недастаткова. Таксама бракуе пісьмовых звестак і выяваў замка.

Ідэя правесці тут раскопкі – вашага земляка, археолага Міхася Чарняўскага. Ён прапанаваў праводзіць сумесныя раскопкі, я б сам не наважыўся пачаць гэтую працу. На жаль, Міхася Міхайлавіча сёлета не стала, так што давялося самому ўсё рабіць. Гэта значна ўскладніла працу, ён адзіны памятаў, які даследаванні тут праводзіліся…

План замка здымае Эдвард Астаповіч

Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

Пачаліся раскопкі па замове Мядзельскага райвыканкама, і мясцовая ўлада актыўна дапамагала ў іх правядзенні, падкрэсліў Мікалай Плавінскі.

Працавалі на раскопках валанцёры: як студэнты, так людзі ўжо працуючыя – бралі на гэты час адпачынак. У сярэднім чалавек дзесяць тут штодня стараліся.

– Адмыслова шмат народу не збіраў з тае прычыны, што сёлета правялі толькі разведачныя раскопкі, – расказаў Мікалай Плавінскі. – Па-першае, каб вызначыць магутнасць культурнага пласта і насычанасць яго знаходкамі. Па-другое, знялі план помніка — бо гэтага ніколі не рабілі. Яшчэ адна з мэтаў даследаванняў — вызначыць, ці былі ў гэтым замку мураваныя сцены. Дакладна вядома, што была мураваная вежа. Але ці былі па ўсім перыметры мураваныя сцены — гэта застаецца пытаннем.

Асноўны раскоп

Падчас раскопак знайшлі рэшткі нейкага жытла — драўлянай пабудовы з кафлянай печчу. Тут патрапілася шмат керамікі і гаршковай кафлі. Усё гэта датуецца першай паловай 16 стагоддзя.

– А ці цікавіліся паданнямі пра замак? – спытаў у Мікалая Плавінскага. –Расказваюць пра ход ад замка да касцёла пад возерам і пра іншае…

– З паданнямі праблематычна: знайсці аўтэнтычныя цяжка, легендаў шмат прыдуманых.

Па выніках раскопак пабагацее на экспанаты Мядзельскі музей народнай славы: знаходкі перададуць туды.

Алесь ВЫСОЦКІ.
Мікалай Плавінскі дэманструе фрагмент гаршковай кафлі першай паловы 16 стагоддзя, які знайшлі падчас раскопак.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.