Чарговае падарожжа чакае аматараў роварнага адпачынку.

Турклуб “Пілігрым” арганізуе вандроўку першай катэгорыі складанасці. Яна пройдзе з 12 па 18 жніўня па тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей. Раварысты стартуюць у Маладзечне, а іх далейшы маршрут пройдзе праз Заброддзе, Блакітныя азёры, Камаі, Паставы і Крулеўшчыну.

Магчыма, у вандроўнікаў атрымаецца паслухаць і ўнікальны арган у касцёле ў Камаях.

Начоўкі будуць праходзіць у палатках, якімі забяспечыць турклуб.

У вандроўку запрашаюцца і падлеткі, і бацькі з дзецьмі, і ўсе тыя, хто мае ровар з багажнікам.

Звяртацца па тэлефоне 8-029 508-69-67. Сяргей Бялкоў.

Турклуб “Пілігрым”.