Смаргонцы прайгралі гаспадарам з лікам 0:1. Гол прапусцілі на 31-й хвіліне.

Вось як пракаментаваў матч неафіцыйнаму сайту ФК «Смаргонь» галоўны трэнер каманды Павел Бацюта:
У першым тайме ў нас былі вялікія праблемы ў апорнай зоне: мы прайгравалі падборы і адзінаборствы, акрамя таго было вельмі шмат браку ў перадачах. І таму праз нашу апорную зону праходзілі сапернікі і рабілі перадачы за спіны абаронцаў. Гульцы лініі абароны таксама згулялі ў першым тайме не так, як трэба. У перапынку адбылася размова, і ў другім тайме сітуацыя палепшылася – з’явіліся галявыя моманты. Мяч проста не ішоў у вароты, хоць былі моманты ў Сяргея Крата, Ягора Сямёнава і іншых гульцоў.

Аддзел інфармацыі.

Фота Futbol-vmonitor.ru