У суботу, 20 ліпеня, у адным з дзевяціпавярховых дамоў па вуліцы Вялікі Гасцінец здарыўся пажар.

– Пра тое, што з балкона чацвертага паверха ідзе густы дым, выратавальнікам паведаміла жанчына, якая праходзіла міма, – кажа інжынер-інспектар дзярпажнагляду Маладзечанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Касцевіч.

Жанчына ўбачыла дым, не разгубілася і тэрмінова выклікала пажарнікаў.

У кватэру, дзе пачаўся пажар, выратавальнікі змаглі зайсці толькі па пажарнай лесвіцы.

У прыхожай яны знайшлі 61-гадовага мужчыну. Яго выратавалі і адразу накіравілі ў рэанімацыю.

Агонь пашкодзіў мяккую мэблю і бялізну.

Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнаць пры курэнні.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота aktau-site.ru.