Пасля трынаццага туру чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе “Маладзечна-ДЮСШ-4” выйшла на другое месца (доўгі час маладзечанцы былі трэцімі).
Гэта стала магчымым пасля перамогі маладзечанцаў над камандай БСЗ і пройгрышу “Нёман-агра” жодзінцам.
Перамогу “Маладзечна-ДЮСШ-4” атрымала звышупэўненую: 4 жніўня дома разграміла БСЗ (Бярэзінскі раён) з лікам 8:1.
“Забудова-2007” з Чысці, наадварот, разгромна прайграла: дома 3 жніўня чысцінцы саступілі камандзе “Колас” з Чэрвеньскага раёна 1:6.
Аддзел інфармацыі.
Фота sunhome.ru