Чацвёрты год у канцы жніўня у райцэнтры праводзіцца свята ў Віллянін дзень. Сёлета ўпершыню віляйчанам прапануецца выбраць, якое свята праводзіць 30 жніўня, расказала намеснік дырэктара Вілейскага Палаца культуры Вольга Шляпо.

З дапамогай інтэрнэт-галасаванняў можна выбраць з трох святаў: з хатнімі гадаванцамі, талентаў і традыцыяў “Бабулі і ўнукі”, Нептуна. Таксама мажліва прапанаваць сваю ідэю свята.

Аднак па стане на сярэдзіну тыдня віляйчане неактыўна прапаноўвалі свае варыянты: паступіла толькі ідэя ўвасобіць у свяце паданне аб стварэнні Вілейкі. Свае прапановы можна яшчэ прадставіць да 10 жніўня ўключна: на электронны адрас: vilideologia@mail.ru альбо па тэлефонах (8-01771) 5-43-72, 5-50-39, 5-44-90.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота plus.google.com