Сёння ў кілбасным павільёне на рынку райспажыўтаварыства няма ні кілбасы, ні мяса, ні людзей.

Як расказала выканальніца абавязкаў начальніка рынку райспажыўтаварыства Святлана Крупская, звязана гэта з гарачым надвор’ем.

Калі тэмпература на градусніку дасягае 27 градусаў цяпла, павільён зачыняецца. Прадаўцы за гэтым сочаць самі, і для таго, каб не псаваліся прадукты, складаюць іх у халадзільнік. Таму ўжо два дні яны працуюць прыкладна да 12 гадзін.

У павільёне ёсць кандыцыянеры, але яны не спраўляюцца падтрымліваць нармальны тэмпературны рэжым, да таго ж памяшканне зробленае з бляхі.

Мясному павільёну пашанцавала больш, ён цагляны і там не горача.

Вольга ЮРКЕВІЧ.