Сёння ўначы адбыўся пажар ў вёсцы Галабурды Івянецкага сельсавета.

Прычыны пакуль невядомыя, бо жыхарка знаходзілася дома. Першапачатковая версія – узгаранне ўнутры дома.

Аднавяскоўцы заўважылі пажар, калі ён ужо перакінуўся на дах дома. 

Цяпер устанаўліваюцца дакладныя прычыны, апытваюцца дочкі жыхаркі дома і сама гаспадыня.

Бабуля не пацярпела, але знаходзіцца ў бальніцы.

Пра здарэнне расказаў Аляксей Сухадолец, намеснік начальніка аддзела Валожынскага МНС.

Галіна СІНІЦА.

Фота fotoblog.by