У нядзелю, 11 жніўня, мясцовы жыхар расказаў дзяжурнаму аддзела памежнай службы “Ашмяны”, што магчыма на ўчастку пагранічнага паста “Будзёнаўка” пераносяць тавары.

Памежны нарад у 10 метрах ад беларуска-літоўскай мяжы ў лесе знайшоў 10 тысяч пачкаў цыгарэт.

Дарожка слядоў праз поле прывяла да вёскі Малынішкі на аўтадарогу Пагіры – Каменны Лог. Там затрымалі двух беларусаў з дакументамі, якія дазваляюць ім знаходзіцца ў памежнай зоне. Дачыненне гэтых людзей да цыгарэт не пацвердзілася.

Тых, хто мог бы быць звязаны са зладзействам, не знайшлі.

Цыгарэты перадалі ў аддзел памежнай службы “Ашмяны” для далейшай перадачы супрацоўнікам Ашмянскай таможні.

Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы па працы са сродкамі масавай інфармацыі.

Фота забяспечана Аляксандрам КОЛАБАВЫМ.