Наведнікаў чакаюць майстар-класы па беларускіх народных танцах, песні, гульні, вершы. Арганізатары вечарыны рыхтуюць сапраўднае свята для аматараў беларускай народнай культуры.

Мерапрыемства пройдзе на легендарным хутары Шаблі ў вёсцы Малое Запруддзе Валожынскага раёна. Пачатак у 15:00. Уваход вольны.

Вядомы беларускі акцёр, рэжысёр і тэатральны дзеяч Ігнат Буйніцкі нарадзіўся 10 (22) жніўня 1861 года ў фальварку Палівачы на Віцебшчыне. Ён з’яўляецца заснавальнікам першай прафесійнай беларускай тэатральнай трупы, з якой гастраляваў па мястэчках і вёсках Беларусі, у Вільні, Варшаве, Мінску, Санкт-Пецярбурзе і іншых гарадах.

Ігнат Буйніцкі першым вывеў  на сцэну «мужыцкі» танец, як пастаноўшчык і выканаўца прадэманстраваў  прыгажосць і невычарпальныя магчымасці беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр Буйніцкі пераважна выступаў у характарных ролях, ён умела выяўляў тонкую іронію і гумар.