У сераду вечарам у вёсцы Дакурнішкі Ашмянскага раёну загарэўся дом.

– Пра гэта выратавальнікам паведаміў відавочца пажару, – кажа прэс-сакратар Гродзенскага ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

Калі прыехалі пажарныя, дах цалкам быў ахоплены агнём. Сама хата драўляная, але абкладзена цэглай.

51-гадовы гаспадар дома разам з сям’ёй не пацярпеў.

Папярэдняя прычына пажару – парушэнне эксплуатацыі газавых сродкаў, яно ўзнікла з-за ўстаноўкі нацяжной столі.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота rblogger.ru.