Школьныя лінейкі адбудуцца 30-31 жніўня, першы ўрок – 2 верасня.

Сёлета ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў, пройдуць 30 або 31 жніўня, на выбар кіраўніцтва навучальных устаноў. А за парты вучні сядуць 2 верасня, калі і пройдзе першы ўрок.

Тэма першага ўроку, як заўсёды, аднолькавая для ўсёй краіны: “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”

2 верасня будзе працоўным днём, астатнія ўрокі пройдуць па раскладзе. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Іна Драпеза.

Наталля ТУР.

Фота www.omsk300.ru.