9 жніўня ў Ашмяны з усёй вобласці прыехалі ўдзельнікі конкурсу “Фарбы кветак – Дажынкі-2013”.
Ініцыятыва правядзення гэтага мерапрыемства належыць жыллёва-камунальнай гаспадарцы Гродзенскага аблвыканкама.
Усяго ўдзельнічала 17 каманд, якія падзялілі на дзве групы.
Як размеркавалі прызавыя месцы?
У кожнай камандзе кваліфікаванае журы абрала пераможцу. У першай групе ў намінацыі “За лепшую кампазіцыю кветак” першае месца заняла Лідская жыллёва-камунальная гаспадарка. Другое месца “За адданасць і вернасць прафесіі” – “Гродназеленбуд”. Трэцяе – Смаргонская жыллёва-камунальная гаспадарка.
У другой групе пераможцай стала Ашмянская жыллёва-камунальная гаспадарка.
У намінацыі “Самы малады і лепшы работнік зялёнага будаўніцтва” ўзнагародзілі кветкавода Астравецкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вольгу Сімановіч.
Чым узнагароджвалі ўдзельнікаў?
Узнагароджвалі не толькі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, але і грашовымі прэміямі. За першае месца – мільён рублёў, за другое – 750 тысяч рублёў, за трэцяе месца – 500 тысяч.
Кожны дзень, гледзячы вынік працы майстроў, іх намаганні ацэньваюць жыхары Ашмян, а хутка скажаць сваё слова і госці абласных дажынак.
Галіна СІНІЦА.
Фота osh.by.