У адпаведнасці з Агульнадзяржаўным кла­сіфікатарам “Віды эканамічнай дзейнасці”, паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі ўключаюць:

     – паслугі па апрацоўцы зямлі, пасеваў, вырошчванні і ўборцы ўраджаю; аграхімічныя паслугі: ўнясенне угнаенняў, вапнаванне і гіпсаванне глеб, у тым ліку з паветра;

     – прадастаўленне сельскагаспадарчых машын з кіроўцам і брыгадай;

     – паслугі па ўкараненні культуры, стымуляванні яе вырошчвання ці абароне ад хвароб, насякомых-шкоднікаў і грызуноў, у тым ліку з паветра;

     – падрыхтоўку насення, у тым ліку сушку, ачыстку, сартаванне, праверку на пасяўныя якасці і захоўванне;

     – дапрацоўку палявых культур пасля ўборкі: ачыстку, сушку, сартаванне;

     – работы па пагрузцы, разгрузцы і транспартаванні прадукцыі раслінаводства, арганічных і мінеральных угнаенняў у межах гаспадаркі;

     – глебава-аграхімічныя даследаванні;

     – працы па паляпшэнні сельскагаспадарчых угоддзяў;

     – закладванне, апрацоўку і догляд садоў, паркаў, зялёных насаджэнняў у спартыўных аб’ектах, на могілках і г.д.;

     – азеляненне вуліц, аўтамабільных дарог і чыгунак, водных крыніц, гарадскіх тэрыторый, тэрыторый прадпрыемстваў, догляд за зялёнымі насаджэннямі (у тым ліку падразанне дрэў і кустоў, іх перасадку, знішчэнне хворых дрэў);

     – іншыя паслугі ў раслінаводстве.

Для спрашчэння падаткаабкладання фізічныя асобы, якія аказваюць паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі, аднесеныя да плацельшчыкаў адзінага падатку.

Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці фізічнай асобе неабходна звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства з заявай, у якой пазначыць, якім відам дзейнасці збіраецца займацца. На падставе заявы падатковы орган вылічвае адзіны падатак. Фiзiчнай асобе застаецца толькі яго выплаціць да пачатку ажыццяўлення дзейнасці.

У Мінскай вобласці выплата адзiнага падатку праводзiцца зыходзячы са ставак адзінага падатку, устаноўленых рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 2013/01/29 № 214, у залежнасці ад месца аказання паслуг (выканання работ) за кожны месяц, калі будзеце працаваць.

Калі дзейнасць спыненая, у гэты час падатак не выплачваецца.

Стаўка адзінага падатку ў Маладзечне і Маладзечанскім раёне
складае 110 тысяч рублёў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскім раёне, тэлефон: 8(0176) 77-06-25, 77-28-30.

Сяргей КУКЕЛЬ,
намеснік начальніка інспекцыі, начальнік упраўлення кантролю за падаткаабкладаннем ІП і фізічных асоб.
Фота artisan.vivastreet.be.