А таксама паведаміў: тыя, хто паведамілі пра замініраванне гарадскіх школ, патрабавалі 10 тысяч долараў.
Пра гэта старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец распавёў для БелТА.
БелТА удакладніла абставіны: сёння ў 11:30 у праваахоўныя органы звярнуўся дырэктар адной са школ. Ён паведаміў, што яму прыйшоў ліст, у якім на вузкай паперцы было надрукавана: “У вашай школе закладзеная бомба, яна ўзарвецца, і загінуць дзеці. На электронны кашалёк перавядзіце 10 тысяч долараў і гэта не здарыцца”. Такія самыя лісты прыйшлі яшчэ ў 10 школ горада.
“Мы адразу ж стварылі штаб, у які ўвайшлі прадстаўнікі праваахоўных органаў, МНС, Мінадукацыі, райвыканкама”, – паведаміў Аляксандр Яхнавец. За гадзіну ўсе школы эвакуіравалі, дзяцей адправілі дадому. Усё прайшло без панікі і арганізавана.
На месцах працавалі спецпадраздзяленне “Алмаз” і групы размінірвання. Некалькі школ ужо праверылі, выбуховак не знайшлі.
“Работа працягваецца, ёсць арыенціроўкі, куды накіроўвацца следству”, – сказаў старшыня райвыканкама.
Да канца дня павінны абследваць усе школы.
“Мы звернемся да жыхароў горада, супакоім людзей, спадзяёмся, што заўтра дзеці ўжо прыйдуць у школы”, – сказаў ён.
У Маладзечне адпусцілі з заняткаў усіх школьнікаў (абнаўляецца анлайн)
Інфармацыя пра паведамленні аб замініраванні маладзечанскіх школ афіцыйна пацвердзілася