У гульнях чэмпіянату раёна па футболе 30 жніўня “Буддэталі” з мінімальным лікам перамаглі “Стралу” – 1:0.

У суботу “Фламетр” разграміў “Любань” (5:0), “Першы Беларускі” выйграў у “Шылавіч” 5:2.

У нядзелю, 1 верасня, “Чурлёны” лёгка разабраліся са “Стралой” 7:0. 

– Па-ранейшаму на першым месцы “Першы Беларускі”, – паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. – Каманда ідзе без страт: пасля сямі матчаў – 21 ачко.  “Фламетр” мае 19 ачкоў пасля васьмі гульняў. На трэцім месцы “Буддэталі”: каманда правяла сем матчаў і мае ў актыве 18 ачкоў.

 Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Futbol-vmonitor.ru1