З’явіліся чуткі, што некаторыя школы могуць быць замініраваныя. Тым часам аддзел адукацыі маладзечанскага райвыканкама кажа, што “ідуць вучэнні па грамадзянскай абароне”. У МНС каментаваць сітуацыю адмовіліся.

Інфармацыя пра паведамленні аб замініраванні маладзечанскіх школ афіцыйна пацвердзілася.

Настаўніца адной з маладзечанскіх школ кажа:

– Гэта не вучэнні, таму што па дамах распусцілі ўсіх дзяцей, а настаўнікам сказалі чакаць на вуліцы каля школы. Нікога ў памяшканне не пускаюць. З Мінска едзе група размініравання, якая будзе правяраць усе школы.

Па інфармацыі маладзечанскіх настаўнікаў, на электронныя скрыні ўсіх школ Маладзечна прыйшлі лісты з пагрозамі, што ў некаторых з іх могуць здарыцца выбухі.

Побач са школамі стаяць “хуткая дапамога”, міліцыя і выратавальнікі.

Начальнік Маладзечанскага РАУС Валянцін Асіповіч сказаў, што пракаментуе сітуацыю пазней.

Ёсць падазраваны ў “замініраванні” маладзечанскіх школ

Як бацькі даведваліся, ці адпраўляць сваіх дзяцей у школу

Міліцыя не дазваляе хадзіць нават па тратуары побач з агароджай школы №8.

Дзяўчаты дапамагаюць міліцыянтам: кажуць, каб людзі абыходзілі школу, а не праходзілі праз унутраны двор.

Рэдакцыя “РГ”.