У аўтобусах былі людзі, але яны не пацярпелі. Учора ў 16:00-16:30 здарэнне адбылося ў чацвёртым мікрараёне каля крамы «Птушка».

Пра гэта паведаміў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.

Два аўтобусы №20 і адзін №4 рушылі па сваім маршруце. Калі яны былі каля ляжачага паліцэйскага, пачуліся хлапкі і пачало разбівацца шкло.

Мяркуецца, што шкло разбілі з пнеўматычнай ці самаробнай зброі.

Па факце ўзбуджаная крымінальная справа.

Міліцыя затрымала хуліганаў, якія стралялі па аўтобусах у Маладзечне

Гэтыя дзеянні кваліфікуюцца як хуліганства (артыкул 339, частка 2 Крымінальнага кодэкса). За яго пагражае арышт ад трох да шасці месяцаў, абмежаванне свабоды да пяці год ці пазбаўленне свабоды ад аднаго да шасці год.

Грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра асобу нападніка, просім патэлефанаваць па нумарах: (8-0176) 77-16-56, 753-99-40 (МТС).

З нагоды гэтага здарэння ў сацыяльных сетках Маладзечна пачалі жартаўліва называць Чыкага і крымінальнай сталіцай Беларусі. Нагадваем, што за мінулы тыдзень адбылося гучнае «замінірванне» маладзечанскіх школ:

У Маладзечне адпусцілі з заняткаў усіх школьнікаў, Як бацькі даведваліся, ці адпраўляць сваіх дзяцей у школу

У Маладзечне парэзалі горла 18-гадоваму хлопцу: вядомыя падрабязнасці

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота 1tvnet.ru.