Тым, хто прыязджае закупляцца на рынак райспажыўтаварыства па выхадных, машыну можна пакідаць на прыватнай стаянцы.
Пра гэта паведаміў аддзел эканомікі маладзечанскага райвыканкама. Стаянка каля рынку платная, але для пакупнікоў ад 5 да 13 гадзін у суботу і нядзелю яна будзе бясплатная. Гэта зроблена для таго, каб разгрузіць дарогу каля рынку.
Гэтая стаянка мае сваю гісторыю:Стаянка каля плошчы стане бясплатнай
Стаянка, якая стала бясплатнай, пустуе
Стаянка каля рынку зноў пад аховай
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота Зоі ХРУЦКАЯ.