На канфлікт, які здарыўся  31 ліпеня ў невялічкай вёсачцы Новая Гута, у якой яе жыхары  выступілі ў абарону вясковай вуліцы ад яе руйнавання лесавозамі, мясцовая выканаўчая ўлада зрэагавала аператыўна.

Для вырашэння гэтага пытання спатрэбіўся толькі тыдзень. Начальнік  Ільянскага ўчастка ДРБУ-162 Генадзь Шупенька  аператыўна атрымаў загад усталяваць у Новай Гуце дарожныя знакі, якія забараняюць рух цяжкавагавай  тэхнікі па вёсцы. 7 жніўня, у наступную сераду пасля канфлікту, на ўездах у Новую Гуту дарожнікі усталявалі адпаведныя дарожныя знакі.

Варварская высечка лесу недалёка ад мемарыяла «Боркі»

Пасля ўсталявання гэтых знакаў раніцай наступнага дня вяскоўцаў пабудзіў знаёмы гул лесавозаў, якія рухаліся па іх вуліцы. Людзі пачалі абвінавачваць кіроўцаў у нахабнасці, але потым высветлілася, што ўсталяваныя знакі, якія забаранялі рух цяжкавагавай тэхнікі, праз ноч кудысьці наогул зніклі.

Дарожнікам спатрэбілася нямала часу, каб знайсці іх. Невядомыя адцягнулі прымацаваныя да слупоў гэтыя знакі аж за 200 метраў ад таго месца, дзе яны стаялі. У аўторак, 14 жніўня, знойдзеныя знакі дарожныя рабочыя зноў ўсталявалі, а міліцыя папярэдзіла, у тым ліку і вяскоўцаў, пра адказнасць і пакаранне, якое могуць панесці асобы за падобныя дзеянні.

Кожнае слова мае вагу

Цяпер лесавозы возяць дрэва вакол вёскі. Праезд там для іх нічым не горшы, чым па вясковай вуліцы. Жыхары Новай Гуты адстаялі свае правы. Рух лесавозам па іх вуліцы закрыты, і гэта вялікая перамога.

Алесь РАТКЕВІЧ, чытач “РГ”.
Фота Алеся РАТКЕВІЧА.