15 верасня каля паловы на васемнаццатую вілейскім выратавальнікам з мабільнага тэлефона паступіла паведамленне пра загаранне ў жылым доме ў вёсцы Ізбіно.

На месца накіраваліся чатыры аўтацыстэрны. Па прыбыцці дах дома гарэў адкрытым полымем.

– Супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях не далі распаўсюдзіцца агню, –  расказаў інспектар Дзяржпажнагляду Дзмітрый Кляшняк. – У выніку знішчана толькі частка даху, абгарэў франтон дома, пашкоджаны рэчы на паддашку.

У доме пражывае 69-гадовы пенсіянер. Да дома прыбудавана лазня, там палілі печ. Дымаход зроблены з металічнай трубы, якая праходзіць праз паддашак. Яна нагрэлася і загарэліся рэчы на паддашку. Знаёмыя гаспадара дома знаходзіліся на дварэ і ўбачылі загаранне. І выратавальнікаў выклікалі, і самі спрабавалі тушыць.  

Аддзел інфармацыі.

Фота drugniy.info