ФК “Смаргонь” 15 верасня дома прымаў “Віцебск”.

Смаргонцы атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 4:0. Хет-трыкам адзначыўся Сяргей Крот (ён забіваў на 28-й, 47-й і 65-й хвілінах), а на 80-й Якаў Казак устанавіў канчатковы лік.

Вось як пракаментаваў гульню Сяргей Крот ў інтэрв’ю сайту fc-smorgon.by:

– Хай ацэньваюць спецыялісты. Магу толькі сказаць, што гуляла ўся каманда, а я – завяршальнік нападаў: хлопцы давяраюць мне, даюць перадачы, а я стараюся не падводзіць іх.

– Ты з трынаццаццю галамі аднаасобна ўзначальваеш спіс лепшых снайпераў першай лігі, сёння аформіў хет-трык. У чым сакрэт поспеху?

– Сакрэт – у калектыве: у нас дзейнічае прынцып “адзін за аднаго”: усе адзін аднаго падбадзёрваюць і падтрымліваюць.

Аддзел інфармацыі.

Фота з сайта fc-smorgon.by