Матчы 11 тура чэмпіянату раёна па футболе адбыліся ў нядзелю, 15 верасня.

Толькі ў гульні “Шылавічы” – СВК “Чурлёны” было забіта шмат галоў: “Чурлёны” перамаглі 7:2.

Астатнія матчы завяршыліся з хакейным лікам. “Буддэталі” прайгралі “Фламетру” 0:2, “Страла” перамагла “Любань” 1:0, паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.

Лідзіруе ў чэмпіянаце “Першы Беларускі”. У каманды стопрацэнтны вынік: пасля васьмі матчаў – 24 ачкі.  “Фламетр” мае 22 ачкі пасля дзевяці гульняў. На трэцім месцы – “Буддэталі”: каманда правяла восем матчаў і зарабіла 18 ачкоў.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота з сайта mgorka.by