У суботу каля вёскі варняны Астравецкага раёна аўтацягнік «Сканія» збіў пенсіянера.

Gaigrodno.by удакладняе, што пенсіянер быў нецвярозы.

Дальнабойшчык распавёў, што на неасветленым участку з паднятымі ўгору рукамі чалавек без святлоадбівальных элементаў ішоў у сустрэчным кірунку па цэнтры яго паласы.

За некалькі секунд да наезда кіроўца пераключыўся на бліжні свет фар і заўважыў пешахода за трыццаць метраў. Ён спрабаваў пазбегнуць наезда і сігналіў. Прыняў улева і правым бокам цягача зачапіў пешахода.

Са слоў жонкі ахвяры, пенсіянер злоўжываў спіртнымі напоямі. неаднаразова выганяў яе з дома, скандаліў. У дзень здарэння купіў бутэльку гарэлкі, якую выпіў у суседа. Прыйшоў дадому і выпіў яшчэ адну. Вечарам з крамы прынёс бытэльку віна. Большую частку выпіў і выйшаў з дома.

Паводле gaigrodno.by.