– Ужо сёння ў некаторых маладзечанскіх кіёсках “Мінаблсаюздруку” можна набыць талоны за 1700 рублёў, як і ў кандуктара, – тлумачыць дырэктар аўтапарка №4 Яўстафій Каравай. – Можна набыць талоны ў касе аўтавакзала і ў кіёску аўтапарка па вуліцы Вялікасельскай. Талоны будуць і ў кіроўцаў.

Праўда, талон у кіроўцы абыйдзецца на 100 рублёў даражэй.

У “Мінаблсаюздруку” кажуць, што у аўторак-сераду талоны пачнуць прадаваць ва ўсіх кіёсках. Але праяздныя пакуль можна будзе набыць толькі ў кандуктараў.

Прабіваць талоны ў кампосцерах абавязкова толькі ў тых аўтобусах, у якіх няма кандутараў. Іх, паводле ацэнкі Яўстафія Іванавіча, каля 10% (5-6 з 30). Калі ў аўтобусе ёсць кандуктар, вы можаце ці набыць талон у яго, ці паказаць набыты ў кіёску талон.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота regionby.org.