На перагоне Вілейка–Маладзечна 26 верасня будуць рамантаваць чыгуначны мост.

Таму ў гэты дзень цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа, якія адпраўляюцца ад станцый Крулеўшчына, Полацк, Глыбокае, будуць ісці да станцыі Вілейка і назад.

Цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа, якія ідуць па маршруце Маладзечна–Вілейка–Маладзечна, адмяняюцца.

Перавозіць пасажыраў па чыгуначных білетах паміж станцыямі Маладзечна і Вілейка будуць аўтобусы.

Расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на 26 верасня

№ цягніка Маршрут Час прыбыцця
6621/6622 Глыбокае–Вілейка 6.24
6625 Полацк–Вілейка 19.11
№ цягніка Маршрут Час адпраўлення
6626 Вілейка–Полацк 9.26
6630 Вілейка–Глыбокае 21.02

Расклад руху аўтобусаў на 26 верасня

(без заезду на прыпынкі “Тышкевічы”, “Даманоўскі”, “Чырвоны Беражок”, “Зеніт”)

Вілейка–Маладзечна
Адпраўленне са станцыі Вілейка Прыбыццё на станцыю Маладзечна
6.30 7.15
17.10 17.55
19.15 20.00
Маладзечна–Вілейка
Адпраўленне са станцыі Маладзечна Прыбыццё на станцыю Вілейка
8.35 9.20
16.14 17.00
20.13 20.58

Просім улічыць, што працягласць паездкі ў гэты дзень павялічыцца.

Дадатковую інфармацыю аб раскладзе вы можаце атрымаць па тэлефонах: 74-24-23, 74-22-53, 105.

Аддзел інфармацыі.

Фота dic.academic.ru