Чэмпіянат па шахматах праходзіў у Маладзечне 12-14 верасня. У ім удзельнічалі чатыры каманды – з Крупак, Пухавічаў, Капыля і Маладзечна.

 – Звычайна хлопцы лепш за дзяўчат гуляюць у шахматы, бо ў іх такі склад розуму, – распавядае галоўны суддзя абласнога спаборніцтва Яўген Чаеўскі. – Але ў гэтым чэмпіянаце  больш ачкоў набралі дзяўчаты – Аліса Качаткова і Вольга Трус. Дзякуючы ім каманда з Маладзечна выйграла.

Па словах суддзі, цяпер сітуацыя з шахматамі ў Маладзечне крытычная: у горадзе няма спецыяльнай школы. Толькі ў трох маладзечанскіх школах засталіся трэнеры, якія вучаць дзяцей гуляць у шахматы. Гэта ў гімназіі-каледжы мастацтваў, чацвертай і дзясятай школах. А каб былі добрыя вынікі, дзяцей трэба трэніраваць, з імі трэба займацца. У секцыю па шахматах лепш аддаваць дзяцей з гадоў пяці ці шасці.

 – Шахматы таксама спорт, – дадае спадар Яўген. – Гэта барацьба, як і любым відзе спорту. Невядома, каму пасля дзвюх гадзін спаборніцтваў будзе лягчэй, баксёру ці шахматысту.

Для дзяцей гульня ў шахматы вельмі карысная, дзякуючы ім развіваюцца памяць, інтуіцыя, кемлівасць.

Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота забяспечана Віталем КАЧАТКОВЫМ.