– Праграма ўключае дарожныя спаборніцтвы па маршруце Мінск – Заброддзе, – паведаміў старшыня Беларускага клуба аматараў аўтамабіля “Запарожац” Аляксандр Жос. – Дадатковыя спаборніцтвы пройдуць на аўтадроме Вілейкі, дзе ўдзельнікі ралі пакажуць сваё майстэрства ваджэння аўтамабіля, а, магчыма, папрактыкуюцца ў тушэнні машыны. На аўтадром экіпажы плануюць прыбыць каля 14 гадзін. З надыходам цемры спаборніцтвы працягнуцца. Ад спартсменаў спатрэбіцца ўменне арыентавацца на мясцовасці і знайсці зададзеныя арганізатарам аб’екты.

Для аматараў аўтаспорту прадугледжана культурная праграма: Барыс Цітовіч правядзе па пахаваннях воінаў Першай сусветнай вайны, а Даніла Цітовіч пакажа ўнікальную калекцыю рарытэтных аўтамабіляў.

На пачатак тыдня атрымана каля 15-ці заявак на ўдзел у ралі, – дадаў Аляксандр Жос. – У асноўным гэта аматары аўтаспорту з Мінска, некалькі экіпажаў з Віцебска, а таксама са Слуцка, Полацка, Маладзечна. У ралі прымуць удзел у асноўным аўтамабілі вытворчасці СССР (ЗАЗы, ВАЗы, “Масквічы”), а таксама – “замежнікі” (опелі, форды, нісан). Мяркую, цікавасць у гледачоў выкліча такі “антыкварыят” як “Опель Адам”, “Масквіч-401 кабрыялет”, ЗАЗ-965.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота забяспечана Аляксандрам ЖОСАМ.