Рэгіянальны кірмаш у Вілейцы пройдзе ў суботу, 5 кастрычніка, на плошчы Леніна.

Як паведаміла начальнік сектара гандлю і паслуг Вілейскага райвыканкама Аксана Сопрых, у кірмашы будзе ўдзельнічаць Вілейскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Мядзельскі і Лагойскі раёны.

На кірмашы можна будзе набыць сельскагаспадарчыя тавары, прадукты, саджанцы.

МАЛАДЗЕЧНА. На плошчы Старое Места ў Маладзечне кірмашы пройдуць 12 кастрычніка і 2 лістапада.

Галоўны спецыяліст аддзела гандлю і паслуг Алена Місюкевіч сказала, што кірмашы пачнуць працу а 10 гадзіне.

МЯДЗЕЛ. На рынку па вуліцы Заазёрнай кірмаш адбудзецца 19 кастрычніка.

Пачатак каля васьмі раніцы.

ВАЛОЖЫН. Кірмашы пройдуць па нядзелях, 13, 20 і 27 кастрычніка.

Пачнуць працу каля дзевяці раніцы на цэнтральным рынку.

АШМЯНЫ. Восеньскі кірмаш у Ашмянах адбудзецца ў нядзелю, 13 кастрычніка.

СМАРГОНЬ. У суботу, 12 кастрычніка, кірмаш будзе ў Смаргоні.

Размесціцца ён на вуліцы Якуба Коласа, пачатак а дзявятай гадзіне раніцы.

АСТРАВЕЦ. Папярэдне ў Астраўцы восеньскі кірмаш плануюць правесці 12 кастрычніка.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота uk.wikipedia.org.